Віншаванне Старшыні Дзяржаўнага Савета КНДР Кім Чэн Ыну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам - Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

    "Пад вашым кіраўніцтвам краіна прадаўжае паспяховы рух па шляху ўмацавання нацыянальнага суверэнітэту і дабрабыту грамадзян, дасягнула значных практычных вынікаў у няпростай справе ўстанаўлення дыялогу і атмасферы даверу на Карэйскім паўвостраве, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй будуць і ў далейшым эфектыўна развівацца на карысць нашых народаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кім Чэн Ыну моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а жыхарам КНДР - міру і шчасця.