Віншаванне Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Раулю Кастра Русу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса з 59-й гадавінай Дня вызвалення Рэспублікі Куба.

    "Самабытны і незалежны шлях, які выбраў народ Кубы, быў няпростым. Кубінцы змаглі адстаяць сваю ідэнтычнасць, захаваць вернасць ідэалам Рэвалюцыі і ўмацаваць пазіцыі краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь заўсёды будзе прыхільнікам дружбы і цеснага супрацоўніцтва з Кубай.