Віншаванне старшыні Аўстрыйскай народнай партыі Себасцьяну Курцу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Аўстрыйскай народнай партыі Себасцьяна Курца з пераканаўчай перамогай яго партыі на выбарах дэпутатаў Нацыянальнага савета.

    "Безумоўна, гэта і ваш асабісты поспех, вынік вашай дальнабачнай палітыкі і дынамічнага стылю кіравання", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што давер выбаршчыкаў ярка сведчыць аб шырокай падтрымцы праграмы Аўстрыйскай народнай партыі, рашучых і прагматычных крокаў папярэдняга Урада па развіцці эканомікі краіны, паляпшэнні ўзроўню жыцця грамадзян, умацаванні аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне.

    "Беларусь гатова да плённага супрацоўніцтва з новым Урадам у мэтах далейшага паглыблення дружалюбных беларуска-аўстрыйскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.