Віншаванне са Святам працы

    Паважаныя суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.

    Вось ужо больш за стагоддзе яно не страчвае сваёй актуальнасці, з'яўляючыся сімвалам салідарнасці людзей розных прафесій і пакаленняў.

    У Беларусі адзначаюць гэты дзень з асаблівым натхненнем, адрасуючы словы павагі кожнаму працаўніку і працоўнаму калектыву, выказваючы глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы. Тым, хто будаваў надзейны фундамент нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў дастойную эстафету маладой змене.

    Усе сучасныя дасягненні: захаванне і мадэрнізацыя савецкіх прамысловых гігантаў, стварэнне інавацыйных вытворчасцей, дынамічнае ўкараненне высокіх тэхналогій у розныя галіны эканомікі - вынік агульнай упартай стваральнай працы.

    Перакананы, менавіта наша працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы з'яўляюцца залогам далейшага развіцця і працвітання Беларусі.

    У гэты майскі дзень жадаю вам і вашым сем'ям міру і дабрабыту. Няхай побач заўсёды будуць аднадумцы і верныя сябры, а ў прафесійнай дзейнасці спадарожнічае поспех.

    Аляксандр Лукашэнка