Віншаванне работнікам РНПЦ дзіцячай хірургіі з 50-годдзем з дня яго заснавання

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі з 50-годдзем з дня заснавання гэтай установы.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння гэта адна з вядучых устаноў беларускай аховы здароўя, дзе праводзяцца фундаментальныя даследаванні, выконваюцца высокатэхналагічныя, часам унікальныя, аперацыі.

    "Вы прысвяцілі сябе самаму складанаму, адказнаму і тонкаму ўрачэбнаму майстэрству. Выконваючы высакародную, сапраўды падзвіжніцкую місію, вашы кваліфікаваныя спецыялісты ратуюць жыцці і здароўе дзяцей, дапамагаюць сем'ям здабыць шчаслівую будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што, абапіраючыся на лепшыя традыцыі айчыннай хірургіі, супрацоўнікі цэнтра змогуць і ў далейшым максімальна рэалізаваць свой патэнцыял і ўносіць важкі ўклад у развіццё медыцынскай навукі і практыкі.