Віншаванне работнікам падатковых органаў з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў падатковых органаў з прафесійным святам.

    "У ліку прыярытэтных напрамкаў дзейнасці вашага ведамства не толькі выкананне бюджэту, але і ўмацаванне прынцыпаў добрасумленнасці і канкурэнтаздольнасці, адшуканне стымулаў для росту эканомікі дзяржавы. Ад вынікаў гэтай работы шмат у чым залежыць забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі і працвітанне нашага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Дзякуючы адкрытасці, добразычлівасці і канструктыўнасці ва ўзаемадзеянні з падаткаплацельшчыкамі вы дасягаеце высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці. Гэта ў канчатковым выніку станоўча ўплывае на інвестыцыйны клімат краіны і стымулюе дзелавую ініцыятыву", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Ён таксама пажадаў работнікам падатковых органаў здароўя, шчасця і паспяховай працы ў імя Беларусі.