Віншаванне работнікам машынабудаўнічага комплексу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў машынабудаўнічага комплексу з прафесійным святам - Днём машынабудаўніка.

    "Машынабудаванне - перспектыўная галіна беларускай эканомікі, якая дынамічна развіваецца, наш нацыянальны здабытак, захаваўшы і прымножыўшы які, мы стварылі пазнавальнае аблічча сучаснай незалежнай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што флагманы міжнародных рынкаў - кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ, надзейныя трактары МТЗ, грузавікі МАЗ, якія рассякаюць пяскі Дакара, магутныя цягачы "Волат", высокапрадукцыйныя ваенныя і сельгасмашыны, айчынныя легкавыя аўтамабілі, гарадскі транспарт і электробусы. "Усё гэта - сапраўдныя брэнды Беларусі, якія праславілі краіну далёка за яе межамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    "Ветэраны канструктарскіх бюро і вытворчасцей, унікальныя калектывы высакакласных спецыялістаў - самае каштоўнае, што ёсць у галіне. Дзякую вам за адданасць справе, імкненне да ўдасканалення, нацэленасць на лідарскія пазіцыі і глабальны вынік", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Ён пажадаў работнікам мышанабудаўнічага комплексу асабістага шчасця, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, крэатыўных ідэй і ўвасаблення інавацыйных рашэнняў.