Віншаванне работнікам культуры з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з прафесійным святам работнікаў культуры.

    "Культура - гэта аснова самабытнасці і крыніца духоўнасці нацыі. Яна ўвасабляе ўнікальныя традыцыі беларускага народа. Яе стваральная сіла аб'ядноўвае грамадства, абуджае ў людзей самыя добрыя, светлыя думкі і пачуцці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь ганарыцца сваёй нацыянальнай культурай, якая актыўна развіваецца і паступова набывае сусветнае прызнанне. "Дзякуючы вам народная творчасць і прафесійнае мастацтва штогод папаўняюцца яркімі талентамі і новымі дасягненнямі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - На вас ускладзена высокая гуманістычная і асветніцкая місія. Вы прывіваеце маладому пакаленню лепшыя маральныя і эстэтычныя якасці і ідэалы, выхоўваеце любоў да прыгожага, павагу да роднай спадчыны, гонар за сваю Радзіму".