Віншаванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Пацвярджаю зацікаўленасць у далейшым развіцці міждзяржаўных сувязей паміж органамі кіравання і ўстановамі, а таксама ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дасягнутыя ў час афіцыйнага візіту Эмерсана Мнангагвы ў Беларусь дамоўленасці дапамогуць у поўнай меры рэалізаваць існуючы патэнцыял двухбаковых адносін.