Віншаванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "З задавальненнем адзначаю дынамічнае развіццё адносін паміж нашымі краінамі на прынцыпах павагі і даверу. Упэўнены, што істотныя дамоўленасці, дасягнутыя ў час Вашага афіцыйнага візіту ў Беларусь, будуць садзейнічаць пашырэнню двухбаковых кантактаў у гандлёва-інвестыцыйнай, навуковай, адукацыйнай і іншых сферах супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмерсану Мнангагву моцнага здароўя, і народу Зімбабвэ - міру і дабрабыту.