Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з нацыянальным святам.

    "Маштабныя эканамічныя пераўтварэнні, нарошчванне прамысловага патэнцыялу, сацыяльная стабільнасць, дасягнуты за гады незалежнасці міжнародны аўтарытэт непарыўна звязаны з сучасным Узбекістанам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што актыўнае шматпланавае супрацоўніцтва, развіццё міждзяржаўнага дыялогу, прадаўжэнне канструктыўнага ўзаемадзеяння на сусветнай арэне поўнасцю адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі і Узбекістана.