Віншаванне Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з днём нараджэння.

    Кіраўнік дзяржавы, карыстаючыся выпадкам, выказаў задавальненне вынікамі другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, а таксама ходам рэалізацыі дамоўленасцей, якія дасягнуты ў час двухбаковай сустрэчы лідараў дзвюх краін.

    "Упэўнены, што ўзаемадзеянне на вышэйшым узроўні дасць магчымасць паглыбіць дружалюбныя сувязі паміж беларусамі і ўкраінцамі, а Ваша адданае служэнне на карысць Радзімы будзе і ў далейшым садзейнічаць працвітанню Украіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру і дабра.