Віншаванне Прэзідэнту Славацкай Рэспублікі Андрэю Кіску

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі Андрэя Кіску і народ гэтай краіны з 25-годдзем з дня ўтварэння Славацкай Рэспублікі.

    "Паміж нашымі дзяржавамі ўстаноўлены стабільныя і канструктыўныя адносіны, паглыбляецца ўзаемадзеянне ў розных галінах гаспадаркі, пашыраюцца кантакты паміж людзьмі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што далейшае развіццё і ўмацаванне беларуска-славацкіх сувязей, актывізацыя ўсебаковага супрацоўніцтва адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін і будуць садзейнічаць росту дабрабыту двух народаў.