Віншаванне Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці Рэспублікі Сербія.

    "Ваша краіна з'яўляецца ўзорам стойкасці, мэтанакіраванасці, вялікай славянскай душы і дастойнага захавання нацыянальных традыцый, - гаворыцца ў віншаванні. - Нашы рэгулярныя сустрэчы, у тым ліку мой нядаўні афіцыйны візіт у братэрскую Сербію, заўсёды праходзяць у атмасферы адкрытасці, дружбы і павагі".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2019 года ў Бялградзе, дасць магчымасць дзяржавам выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах. "Са свайго боку запэўніваю Вас у гатоўнасці максімальна садзейнічаць развіццю акрэсленых намі напрамкаў", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сербіі - міру і дабрабыту.