Віншаванне Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куангу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанга, Генеральнага Сакратара Камуністычнай партыі гэтай краіны Нгуен Фу Чонга і в'етнамскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што нядаўні візіт у Беларусь Прэзідэнта В'етнама надаў значны імпульс развіццю ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

    Аляксандр Лукашэнка таксама ўпэўнены, што дзякуючы сумесным намаганням адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам будуць паспяхова развівацца.