Віншаванне Прэзідэнту Румыніі Клаусу Ёханісу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Румыніі Клауса Ёханіса і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў актывізацыю кантактаў паміж Беларуссю і Румыніяй ва ўсіх сферах. "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам стварыць неабходныя ўмовы для паступовага пашырэння беларуска-румынскага супрацоўніцтва, якое адпавядае інтарэсам абедзвюх краін і будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню партнёрскіх адносін нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.