Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону з 65-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з 65-годдзем.

    "Ваша шматгадовая самаадданая праца, накіраваная на ўмацаванне міру і згоды, рост дабрабыту таджыкскага народа і ўмацаванне аўтарытэту Рэспублікі Таджыкістан на міжнароднай арэне, заслугоўвае самай высокай ацэнкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў дасягнуты ўзровень беларуска-таджыкскіх адносін, заснаваных на традыцыях дружбы, падтрымкі і ўзаемаразумення, дадатную дынаміку супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Упэўнены, што Ваша актыўная дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе і ў далейшым садзейнічаць пашырэнню шматпланавага дыялогу паміж Мінскам і Душанбэ", - падкрэсліў беларускі лідар.