Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Мазамбік Філіпэ Ньюсі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Мазамбік Філіпэ Ньюсі з 60-годдзем.

    "Перакананы, што ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковых беларуска-мазамбікскіх сувязей і канструктыўная сумесная работа з'яўляюцца асновай далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі дружалюбнымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Прэзідэнту Мазамбіка моцнага здароўя, даўгалецця, поспехаў у складанай рабоце на адказнай дзяржаўнай пасадзе.