Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Ігару Дадону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    "Беларуска-малдаўская дружба з'яўляецца трывалым фундаментам развіцця шматграннага супрацоўніцтва нашых краін. Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы прадоўжым актыўны міждзяржаўны дыялог, які мае ўсебаковы характар і поўнасцю адпавядае інтарэсам Беларусі і Малдовы", - гаворыцца ў віншаванні.