Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Інданезія Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Джока Відода і інданезійскі народ з Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй на аснове актыўнага пашырэння двухбаковых кантактаў на ўсіх узроўнях і ў далейшым будзе садзейнічаць працвітанню абедзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джока Відода моцнага здароўя, плённай дзейнасці, а таксама міру і дабрабыту грамадзянам Інданезіі.