Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і народ гэтай краіны з Днём Расіі.
"Гэта свята знамянуе сабой пачатак важнага этапу ў навейшай гісторыі Расійскай Федэрацыі - умацавання суверэнітэту і забеспячэння нацыянальнага адзінства. Цвёрда прытрымліваючыся выбранага курсу, за мінулыя дзесяцігоддзі Расія дабілася ўражальных поспехаў у дзяржаўным будаўніцтве і мадэрнізацыі эканомікі, значна ўзмацніліся лідзіруючыя пазіцыі краіны на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыхільнасць расіян да ідэалаў патрыятызму і з'яднанасці, гонар за вялікія дасягненні свайго народа і цвёрдая перакананасць у паспяховай будучыні Радзімы з'яўляюцца залогам устойлівага развіцця грамадства і яго дабрабыту.
"Упэўнены, што наша сумесная работа па паглыбленні двухбаковых адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню багатых традыцый беларуска-расійскай дружбы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні Старшыні Урада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі Вячаславу Валодзіну.