Віншаванне Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдула Хаміда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх краін, заснаванае на прынцыпах узаемнай павагі і дапаўняльнасці эканомік, паспяхова развіваецца.

    "Разлічваю на больш актыўнае выкарыстанне патэнцыялу на ўсіх узроўнях улады, устаноў, гуманітарных арганізацый і суб'ектаў гаспадарання", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Бангладэш моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай кар'еры, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.