Віншаванне Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Нашы краіны звязваюць трывалыя вузы дружбы і ўзаемаразумення, якія з'яўляюцца асновай плённага беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што актыўны міждзяржаўны дыялог на вышэйшым узроўні будзе і далей развівацца і мацнець у імя працвітання абодвух народаў.