Віншаванне Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянгу Варачыту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянга Варачыта і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    "Спадзяюся, што супрацоўніцтва Мінска і В'енцьяна ў галінах узаемнага інтарэсу будзе і ў далейшым паспяхова развівацца і садзейнічаць росту дабрабыту нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Лаоса моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а народу - шчасця і прагрэсу.