Віншаванне Прэзідэнту Кот-д'Івуара Аласану Драману Уатару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д'Івуара Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Карыстаюся выпадкам, каб пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей, устанаўленні канструктыўнага дыялогу з Кот-д'Івуарам і дасягненні значных практычных вынікаў ад узаемадзеяння ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах на карысць абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.