Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў апошнія гады паміж Беларуссю і Пакістанам устанавіліся плённыя адносіны: развіваюцца палітычныя і эканамічныя сувязі, гуманітарныя кантакты.

    "Перакананы, што наша сумесная дзейнасць будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.