Віншаванне Прэзідэнту Індыі Пранабу Мукерджы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "З задавальненнем адзначаю, што на працягу гэтага перыяду нашы кантакты будаваліся на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, імкнення да дружалюбнага і канструктыўнага дыялогу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што наладжванне дыпламатычных сувязей паміж Мінскам і Нью-Дэлі садзейнічала якаснаму пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, адкрыла магчымасці для рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, фармацэўтычнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

    "Разлічваю, што, грунтуючыся на пазітыўным патэнцыяле ўзаемадзеяння, назапашаным за чвэрць стагоддзя, мы зможам і ў далейшым нарошчваць рознабаковыя партнёрскія сувязі", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Пранаб Мукерджы ў віншавальным пасланні Аляксандру Лукашэнку адзначыў прагрэс у беларуска-індыйскім супрацоўніцтве за мінулыя гады. "Упэўнены, што дружба, якая моцна звязвае Індыю і Беларусь, дасягне новых вышынь і ўнясе свой уклад у працвітанне нашых народаў, - выказаў перакананне Прэзідэнт Індыі. - Карыстаючыся выпадкам, хачу пажадаць Вам далейшых поспехаў, а дружалюбнаму народу Беларусі - працвітання".