Віншаванне Прэзідэнту Габонскай Рэспублікі Алі бен Бонга Андзімбу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі бен Бонга Андзімбу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Пацвярджаю зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-габонскіх адносін і спадзяюся на актыўнае развіццё палітычнага дыялогу, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах узаемнага інтарэсу на карысць грамадзян нашых краін", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.