Віншаванне Прэзідэнту Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал Бідх'і Дэві Бхандары

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал Бідх'ю Дэві Бхандары з нагоды святкавання ў гэтай краіне Нацыянальнага дня.

    "Беларусь імкнецца да развіцця канструктыўнага супрацоўніцтва з Непалам ва ўсіх галінах. Упэўнены ў існаванні значнага патэнцыялу ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі, які стане моцнай падставай для актывізацыі дыялогу на карысць грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.