Віншаванне Прэзідэнту Эстоніі Керсці Кальюлайд

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

    "Нашы краіны аб'ядноўвае багатая сумесная гісторыя, разнастайныя гаспадарчыя і чалавечыя сувязі, імкненне да пабудовы ўласнай незалежнай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - Дадатная дынаміка двухбаковага дыялогу ў апошнія гады адлюстроўвае ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні адносін у гандлёвай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай галінах".

    Кіраўнік дзяржавы прапанаваў больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял супрацоўніцтва ў транспартнай і лагістычнай сферах, банкаўскім сектары і турызме.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Керсці Кальюлайд моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Эстоніі - міру і дабрабыту.