Віншаванне Прэзідэнту Алжыра Абдэльазізу Бутэфліку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    "Беларусь імкнецца да развіцця канструктыўнага супрацоўніцтва з Алжырам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай і іншых сферах дзейнасці. Разлічваю на далейшае ўмацаванне адносін паміж нашымі дружалюбнымі краінамі на аснове прынцыпаў даверу і ўзаемнай выгады", - гаворыцца ў віншаванні.