Віншаванне Прэм'ер-міністру Рэспублікі Індыя Нарэндру Модзі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэм'ер-міністра Рэспублікі Індыя Нарэндру Модзі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў шчырую ўдзячнасць за гасціннасць, якая была аказана ўсёй беларускай дэлегацыі ў час нядаўняга візіту ў Індыю.

    "Мне давялося асабіста пераканацца, як Індыя пад Вашым кіраўніцтвам эфектыўна рэалізуе эканамічныя рэформы і пашырае свой міжнародны ўплыў, - гаворыцца ў віншаванні. - Яшчэ раз хачу адзначыць, што маю цвёрды намер зрабіць усё магчымае, каб узмацніць сувязі паміж нашымі народамі і краінамі, у тым ліку праз далейшае развіццё гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных і культурных адносін".