Віншаванне Першаму Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.

    "Шчыра ўдзячны за ўвагу, якую Вы ўдзяляеце пытанням развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, і асабісты ўклад ва ўмацаванне традыцый шматгадовай дружбы, узаемнай павагі і братэрскіх адносін паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "З'яўляючыся сапраўдным лідарам нацыі, узорам адданасці свайму народу, Вы нястомна працуеце ў імя развіцця і працвітання дзяржавы. Дзякуючы выбранаму Вамі палітычнаму курсу, мудраму кіраванню важнейшымі пераўтварэннямі ва ўсіх сферах жыцця краіны Рэспубліка Казахстан стала паспяховай, моцнай і незалежнай", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту.