Віншаванне народнаму артысту СССР Уладзіміру Співакову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Уладзіміра Співакова з 75-годдзем.

    "Вы па праву з'яўляецеся адным з самых яркіх дзеячаў культуры сучаснасці. Дзякуючы вашаму прафесійнаму майстэрству людзі розных пакаленняў адкрываюць для сябе чароўныя ноты высокага акадэмічнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Уладзіміра Співакова ведаюць ва ўсім свеце як віртуознага музыканта, бліскучага дырыжора і выдатнага педагога, а ў Беларусі яго цэняць яшчэ і як маэстра Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае".

    "Упэўнены, што свой унікальны творчы вопыт і невычэрпнае натхненне вы яшчэ доўгія гады будзеце шчодра дарыць маладым талентам і шматлікім паклоннікам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.