Віншаванне народнаму артысту Беларусі Анатолю Ярмоленку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку з 70-годдзем.

    "Ваш унікальны талент, артыстычныя здольнасці і адданасць любімай справе заслугоўваюць захаплення і павагі. У вашым выкананні песні, якія сталі шэдэўрамі беларускай эстрады, заўсёды гучаць шчыра і пранікліва, кранаюць сэрцы і натхняюць людзей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокая ўнутраная культура, уменне данесці аўтарскую думку да шырокай аўдыторыі зрабілі Анатоля Ярмоленку і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль "Сябры" папулярнымі ў розных кутках свету.

    "Ваша творчая дзейнасць прайшла выпрабаванне часам і працягвае служыць эталонам прафесійнага майстэрства, стала культурным здабыткам Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.