Віншаванне народнай артыстцы СССР Аляксандры Пахмутавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Аляксандру Пахмутаву з юбілеем.

    "Дзякуючы ўнікальнаму таленту, душэўнай шчодрасці і высокай унутранай культуры Вы нязменна захапляеце публіку сваім прафесійным майстэрствам і невычэрпнай энергіяй. Ваша творчасць, якая валодае прыцягальнай сілай, асаблівым лірызмам і выразнасцю, натхняе і выхоўвае слухачоў розных пакаленняў, вызначае сапраўдны сэнс традыцыйных каштоўнасцей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што створаныя ёю музычныя творы пра Беларусь сталі сапраўднымі шэдэўрамі і на працягу многіх гадоў карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў розных краінах свету.

    "Няхай і ў далейшым Ваша жыццё будзе напоўнена новымі здзяйсненнямі, незабыўнымі сустрэчамі з адданымі паклоннікамі", - адзначыў беларускі лідар, пажадаўжы Аляксандры Пахмутавай таксама моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту і дабра.