Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Наталлі Гайда

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Наталлю Гайда з юбілеем.

    "Ваш уклад у стварэнне, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнай тэатральнай школы з'яўляецца прыкладам для маладых артыстаў, узорам шчырага служэння нашай краіне. З Вашым імем звязаны лепшыя дасягненні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пастаноўкі з удзелам артысткі нязменна захапляюць высокім узроўнем прафесійнага майстэрства, прывабліваюць глыбінёй, выразнасцю і душэўнай адкрытасцю, пакідаюць незабыўныя ўражанні ў сэрцах шматлікіх гледачоў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Наталлі Гайда здароўя, невычэрпнага натхнення, верных паклоннікаў, плённай творчай дзейнасці.