Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Галіне Арловай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Галіну Арлову з юбілеем.

    "Вы належыце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае сцэнічнае мастацтва. Створаныя вамі вобразы, якія вызначаюцца глыбінёй характару, выразнасцю і шчырасцю, заваявалі шырокае прызнанне гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што ўклад Галіны Арловай у выхаванне адоранай моладзі, узбагачэнне традыцый айчыннай культуры - прыклад найвышэйшага служэння роднай Беларусі.