Віншаванне Каралю бельгійцаў Філіпу з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля бельгійцаў Філіпа з нацыянальным святам Каралеўства Бельгія.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці рознабаковых сувязей з Бельгіяй, у тым ліку ў кантэксце пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам.

    "Упэўнены, што плённы дыялог і актывізацыя беларуска-бельгійскіх кантактаў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў", - канстатаваў Прэзідэнт.