Віншаванне Ільхаму Аліеву з перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з упэўненай перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана.

    "Вынікі галасавання пацвердзілі высокую салідарнасць выбаршчыкаў з паслядоўна праводзімым курсам на будаўніцтва моцнага і працвітаючага Азербайджана. Упэўнены, што Ваша дзейнасць на адказнай пасадзе Кіраўніка дзяржавы забяспечыць далейшае ўмацаванне эканамічнай моцы краіны і яе міжнароднага аўтарытэту, будзе садзейнічаць усебаковаму развіццю дружалюбных беларуска-азербайджанскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Ільхаму Аліеву моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.