Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Сабаху аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха, Наследнага прынца шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва. "Упэўнены, што існуе значны патэнцыял для развіцця беларуска-кувейцкіх адносін, які сумеснымі намаганнямі мы можам рэалізаваць дзеля працвітання абедзвюх дзяржаў, умацавання бяспекі і далейшага прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні Эміру Дзяржавы Кувейт.