Віншаванне члену нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Алегу Юрэні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Алега Юрэню з золатам, заваяваным на чэмпіянаце свету ў гонцы байдарак-адзіночак на дыстанцыі 5000 м.

    "Аматары спорту ў Беларусі ўважліва сачылі за тваім выступленнем. Мы з вялікай радасцю ўспрынялі гэту перамогу, якую ты атрымаў дзякуючы вельмі добрай гатоўнасці, высокаму спартыўнаму майстэрству і мэтанакіраванасці", - адзначаецца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алегу Юрэню моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў.