Віншаванне члену нацыянальнай каманды па самба Анжэле Жылінскай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па самба Анжэлу Жылінскую з заваяваннем золата II Еўрапейскіх гульняў.

    "На радасць нашых балельшчыкаў твая перамога ярка і моцна завяршыла гэты спаборніцкі дзень", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што поспехі беларускіх самбістаў стануць добрым арыенцірам для ўсіх членаў нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь, якім трэба будзе змагацца на спартыўных арэнах Радзімы за званне пераможцаў Еўрапейскіх гульняў.