Віншаванне члену нацыянальнай каманды па дзюдо Марыне Слуцкай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па дзюдо Марыну Слуцкую з заваяваннем залатога медаля на ІІ Еўрапейскіх гульнях.

    "Дарагая Марына! Мы верылі ў цябе і цяпер шчаслівы бачыць на першай прыступцы п'едэстала гонару ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Гэта перамога - чарговае пацвярджэнне твайго майстэрства, стабільнасці і нацэленасці на высокі вынік", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменцы і ў далейшым гэтак жа ўпэўнена і горда адстойваць спартыўны гонар Беларусі.