Віншаванне члену нацыянальнай каманды па біятлоне Дзмітрыю Лазоўскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дзмітрыя Лазоўскага з заваяваннем залатога медаля ў спрынтарскай гонцы сярод юніёраў на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне ў "Раўбічах".

    "Малайчына! Такія перамогі - важны этап для станаўлення спартсменаў, здольных змагацца за самыя высокія месцы на буйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Жадаю табе і ўсім беларускім юніёрам паспяхова прайсці гэты шлях да вяршыні спартыўнага Алімпа", - гаворыцца ў віншаванні.