Віншаванне члену нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Генадзю Лапцеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Генадзя Лапцева з пераканаўчай перамогай на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы.

    "Ты ўпершыню выйшаў на памост дарослых спаборніцтваў кантынентальнага першынства і адразу ж паказаў найвышэйшы ўзровень спартыўнага майстэрства. Няхай гэты яркі дэбют натхняе цябе і стане першай прыступкай на шляху да алімпійскіх вяршынь!" - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў спартсмену і ўсёй нацыянальнай камандзе па цяжкай атлетыцы моцнага здароўя, удачы і новых здзяйсненняў.