Віншаванне членам нацыянальнай каманды па скачках на батуце

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова, Алега Рабцава, Івана Літвіновіча і Аляксея Дударава з заваяваннем залатога медаля ў камандных спаборніцтвах чэмпіянату свету ў Токіа.

    "Гэта было яркае выступленне, якое дало магчымасць апярэдзіць моцных сапернікаў і пацвердзіла найвышэйшы клас беларускай школы скачкоў на батуце", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў спартсменам новых вялікіх перамог і поспехаў.