Устанаўліваецца юбілейны медаль да 100-годдзя органаў пагранслужбы

    У азнаменаванне 100-годдзя заснавання органаў пагранічнай службы ў Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца юбілейны медаль "100 год органам пагранічнай службы Беларусі". Адпаведны Указ 9 кастрычніка падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументам таксама зацверджаны палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля.