Каментарый да Указа № 172 ад 11 мая 2018 г.

    У Беларусі прыняты меры, якія дадуць магчымасць павысіць узровень адказнасці Урада, рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў за выкананне заключанага паміж імі генеральнага пагаднення. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    За бакамі замацаваны абавязак па рэгулярным (не радзей як адзін раз у паўгоддзе) або пазачарговым (па ініцыятыве любога з бакоў) разглядзе ходу выканання генеральнага пагаднення на пасяджэннях Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

    Яны таксама будуць абавязаны выпрацоўваць на пасяджэннях савета канкрэтныя меры і вызначаць тэрміны для ўстаранення парушэнняў у выпадку пацвярджэння фактаў невыканання генеральнага пагаднення.

    Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.