Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

    У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь, 2 жніўня адбылася тэлефонная размова Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з узбекскім лідарам Шаўкатам Мірзіёевым.

    Прэзідэнты яшчэ раз падвялі вынікі праведзеных напярэдадні перагавораў, абмеркавалі ключавыя напрамкі беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, а таксама пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах эканомікі.

    Шаўкат Мірзіёеў пацвердзіў сваё запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць з афіцыйным візітам Узбекістан у любы зручны час.